У рамках Тыдня народнага адзінства з выхаванцамі малодшай рознаўзроставай групы выхавацель Мышкавец Т. М. правяла пазнавальны занятак "Крочым па малой Радіме-аграгарадку Кукава".
Дзецям было цікава шукаць і называць розныя знакавыя месцы, вуліцы, на якіх яны жывуць, дзяліцца ўяўленнямі пра месца працы сваіх родных.
Ад пазнання малой Радзімы, пачуцця гонару за месца, дзе ты жывеш складаецца пачуццё любові і адданасці роднай краіне- Рэспубліцы Беларусь!