Разделы сайта

Главная

Конспекты занятий

Канспект прагулкі ў першую палову дня

з выкарыстаннем сучасных метадаў і форм выхавання асноў

экалагічнай культуры ў старшых дашкольнікаў

 Мэта: даставіць дзецям радасць і задавальненне ад гульняў развіццёвай накіраванасці.

   Задачы:

            1.Развіваць ў дзяцей: уменне арыентавацца на месцы па карце - схеме, вызначаць накірунак маршруту, цікавасць да самастойнага вырашэння пазнавальных, творчых задач;

працягваць развіваць у дзяцей жаданне гуляць падтрымліваючы цікавасць да інтэлектуальнай дзейнасці.

            2. Фарміраванне элементарных экалагічных ведаў і ўяўленняў ў дзяцей; выхоўваць любоў да прыроды; пачуццё добрага і беражлівых адносін да ўсяго жывога.

Матэрыял і абсталяванне: ???

         Ход прагулкі:

         Арганізацыйная частка.

(Збор дзяцей і выхавальніка каля цэнтральнага ўваходу на вуліцы)

Выхавальнік: Добры дзень, рабяты! Мы сабраліся разам вось з якой нагодай. Сёння на мой мабільны тэлефон прыйшло паведамленне ад Лесавічка, давайце яго прачытаем.

(«Добры дзень дзеці, прапаную Вам пагуляць у гульню«Геакэшынг», з перакладу на беларускую мову “знайсці скарб па карце». Я схаваў скарб на тэрыторыі вашага дзіцячага саду і прапаную вам яго знайсці і забраць. Давайце ўявім,што сёння Ваш участак- гэта чароўны лес. І падарожнічаць вы будзеце па лесе. Але перш чым знайсці скарб, вы павінны выканаць заданні.»(Лесавічок.)

Выхавальнік: Але, не ўсё так проста, хітры Лесавік паказаў на карце дзе патрэбна шукаць скарб. Але мы павінны знайсці карту. Каб знайсці карту нам трэба адгадаць месца, дзе яна знаходзіцца. Ёсць падказка ад Лесавічка: звярніце ўвагу, што знаходзіцца ў маёй руцэ? (“носік, насенне з клёну”). А давайце знойдзем яшчэ і кляновы лісточак. (Дзеці шукаюць кляновы ліст, знаходзяць). Знойдзем клён на нашай пляцоўцы. (Дзеці з выхавацелем накіроўваюцца да пазначанага клену)

Выхавальнік: Дзеці паглядзіце вось гэта дрэва, а на ім паветраны шар затрымаўся, вось карта. Хітры лесавік вырашыў нас зусім заблытаць, але мы справімся з яго заданнямі і знойдзем скарб.

(Выхавльнік дастае карту. Дзеці вывучаюць карту.) На карце намаляваны наш ўчастак і маршруты заданняў. Давайце разгледзім маршрут і рушым у падарожжа. Дзеці, мы знойдзем скарб бо «Мы- скарбашукальнікі».

Выхавальнік:Але Лесавічок задумаў праверыць, як вы ведаеце правілы паводзін у лесе. Для гэтага разгледзім знакі і адкажам, што ян пазначаюць ( Дзеці разглядаюць экалагічныя знакі “Як паводзіць сябе ў лесе”, тлумачаць кожны з іх). Малайцы, вы добра ведаеце як патрэбна сябе паводзіць, і пра гэта не забывайце ў час падарожжа. Агледзьце сябе, шчыльна зашпілена ваша адзенне, абутак. Для чаго мы гэта з вамі робім ( каб было бяспечна, утульна, каб не маглі пакусаць насякомыя).

Выхавальнік: Каб прайсці першае заданне, па якіх стрэлках мы будзем рухацца? (Адказы дзяцей: «Стрэлкі чырвонага колеру”). Мы адпраўляемся ў падарожжа пад вясёлую песеньку, запявай:

Я іду, і ты ідзеш-раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш-раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

Каб даведацца куды мы прыйшлі, павінны адгадаць загадку:

Каля сосен, каля ёлак

Збудаваны дом з іголак

Можа вам знаёмы ён?

Жыхароў у ём мільён.

Усе працуюць урачыста,

                     Вось чаму навокал чыста. (Мурашнік)

Выхавальнік: Чаму называецца "мурашнік"? Правільна, таму што, тут жывуць мурашкі. Дзеці, а што карыснага робяць мурашкі? (ачышчаюць лес ад гнілога). Па-гэтаму мурашак і называюць “санітарамі лесу”. Дзеці, што ж за кошык каля мурашніку? ( Выхавальнік дастае з кошыка пасланне ад Лесавічка: «Вам трэба правільна адгадаць загадкі. Калі ўсе адказы будуць верныя, то вы зможаце адправіцца ў падарожжа далей). Выхавацель бярэ канверт і дастае з яго загадкі з адгадкамі):

  1. Смачна ён у бярлозе спiць, смокча лапу i сапiць.

     А калi растане снег, сцеражыся, чалавек. (Мядзведзь)

  1. Летам вырастаюць, восенню ападаюць (Лісце)
  2. І сто гадоў я малады, маё насенне- жалуды (Дуб)
  3. Ніколі шапку не здымае, бо ні адной рукі не мае. (Грыб)
  4. Дзіўны лекар так старанна дзюбай лечыць веліканаў. (Дзяцел)

Выхавальнік: Малайцы, добра справіліся з першым заданнем . Давайце паглядзім, куды ж нам рухацца далей. (Дзеці разглядаюць карту). Рухаемся па зялёных стрэлках. Працягнем наша падарожжа пад вясёлую песеньку, запявай:

Я іду, і ты ідзеш- раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш- раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

(Другі прыпынак. Пункт арганізаваны на ўчастку дзіцячага сада, дзе загадзя нацягнута празрыстая тканіна – «павуцінне»)

Выхавальнік: Каб даведацца куды мы прыйшлі, адгадайце загадку:

Нітак многа, а клубок не зматаеш (Павуцінне)

Выхавальнік: Перад намі павуціна. Дзеці, хто яе сплёў? (Павук) Навошта яму павуцінне? (Каб перамяшчацца, лавіць розных насякомых для харчавання. Павуціна ліпкая)

А вось і 2 заданне (чытае пасланне ад Лесавічка: “Вы ведаеце, што падарожжа без цяжкасцяў не абыходзіцца. Трэба ўмець спраўляцца з імі. Вы прыйшлі на вельмі складаны адрэзак шляху — тут непраходны лес і ўсе заплецена павуціннем, трэба прайсці праз гэтую павуціну — не парушыўшы яе.”

Ну, што, паспрабуем выканаць заданне? (Дзеці пераступаюць праз павуціну, імкнучыся не закрануць яе. На другім баку размешчаны зялёны пялёстак )

Выхавальнік: Павуцінне мы не пашкодзілі? (Не). Ну што ж адпраўляемся падарожнічаць па лесе далей. Глядзім, куды вядзе нас карта далей? (Дзеці разглядаюць карту) Рушым па нашай карце. На наступнае заданне ідзем па сініх стрэлках на карце. Падарожнічаем пад вясёлую песеньку, запявай:

Я іду, і ты ідзеш- раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш- раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

Выхавальнік:Цікава куды гэта мы з вамі трапілі? Адгадаем загадку:У лесе ёсць такое месца,Дзе пагуляць зусім не цесна.Там сонейка заўсёды свеціць,А цень бывае зрэдку.Сама з усіх бакоў яна               Дрэвамі акружаная. (Паляна)

Выхавальнік: Трэцяе заданне. Дзеці, што здарылася на палянцы? (Нехта пасля сябе не прыбраў смецце). Ці можна астаўляць смецце? (Не) Чаму? (Забруджвае прыроду, жывелы могуць параніцца, могуць з’есці і захварэць) як мы можам дапамагчы? ( Сабраць смецце) А смецце будзем збіраць у адзін мяшэчак? (Не, у розныя, сарціраваць). Так, смецце сарціруем асобна, Давайце нагадаем, як правільна сарціраваць смецце? (сіні- шкло,зялены-бумага, жоўты- пластык) Прымаемся за работу! (Дзеці прыбіраюць смецце ў мусарныя мяшэчкі ).

Выхавальнік: - Вось, цяпер наша паляна як зялёны абрус. Дзеці смецце ў лесе не пакідаем. А што будзем рабіць? (Патрэбна забраць з сабой, і аддаць на перапацоўку). Малайцы, сапраўдныя сябры прыроды! Бярэм мяшэчкі. Глядзім нашу карту. Далей нам рухацца па якіх стрэлках? (Блакітных). Ну што ж рухаемся далей і спяваем:

Я іду, і ты ідзеш- раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш- раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

Выхавальнік:Пятае заданне. Адгадаем загадку

Ён бяскрылы, гэты птах

Пралятае па лугах,

Па палях, лясах імчыцца

І ніколі не садзіцца. (Вецер)

Выхавальнік: Малайцы, правільна, вядома ж, гэта вецер. Дзеці, а хто з вас мне скажа, як называецца надвор'е з ветрам?

Дзеці: Ветранае.

Выхавальнік: Добра, а без ветру?

Дзеці: бязветранае.

Выхавальнік: Правільна! Паглядзіце ўважліва вакол, ці ёсць сёння вецер? А ці ведаеце вы, як вызначыць ёсць вецер сёння ці не? Як даведацца, з якога боку ён дзьме?

Дзеці:(Не ведаем).

Выхавальнік: Гэта можна вызначыць з дапамогай каляровых лентачак (дастае з кошыка лентачкі, раздае дзецям,дэманструе, як яна калышаццаад ветру).

Выхавальнік: Паглядзіце, у які бок накіроўваюца лентачкі? (Дзеці адказваюць)

Выхавальнік: Як мы вызначылі, які вецер?

Дзеці: З дапамогай лентачак.

Выхавальнік: Правільна! А хто мне скажа, як вызначыць моцны вецер ці не.

Дзеці: Па тым, як рухаюцца лентачкі- хутка або павольна. Зараз лентачка рухаецца павольна, значыць вецер слабы, лёгкі. Дзеці, вецер - гэта свабоднае перамяшчэнне паветра. Такім чынам, вецер - гэта рух цёплага і халоднага паветра. А які бывае вецер?

Дзеці: Ветрык, ўраган, буран, смерч.

Выхавальнік: Дакладна, малайцы! А як вы думаеце, вецер - гэта добра?

Дзеці: Так, ён дае людзям прахалоду, круціць млыны, разносіць насенне.

Выхавальнік: Дакладна! Вецер патрэбен людзям. Зусім нядаўна навукоўцы прыдумалі ветраныя ўстаноўкі, якія з дапамогай ветру выпрацоўваюць электрычнасць (святло). А што дрэннага ад ветру?

Дзеці: Пыл, ламае кветкі, дрэвы, зрывае дахі дамоў.

Выхавальнік: Малайцы дзеці! Аліна, паўтары яшчэ раз, што такое вецер.

(Аліна паўтарае).

Выхавальнік: Малайчына,Аліна!

А цяпер пагуляем з вамі ў гульню «Хутчэй ветру».

(Вы хутчэй за вецер павінны па камандзе заняць домікі-абручы. У кожным доміку могуць жыць толькі 2 чалавекі. Каму хаткі не дастанецца-выходзіць з гульні. Выбіраем таго, хто ў нас хутчэй за вецер.)

Выхавальнік:Падабаецца вам наша падарожжа, не стаміліся яшчэ?Давайце паглядзім далей накірунак. Каб знайсці скарб, мы з вамі павінны прытрымлівацца стрэлках жоўтага колеру. Запявай:

Я іду, і ты ідзеш- раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш- раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

Глядзім на карту. Па стрэлках якога колеру нам рухацца? (Аранжавых). Бярэм мяшэчкі са смеццем, рухаемся далей і спяваем:

Я іду, і ты ідзеш- раз, два, тры,

я спяваю, і ты спяваеш- раз, два, тры.

Мы ідзем, і мы спяваем-раз, два, тры.

Вельмі дружна мы жывём — раз, два, тры.

 

Згадзіцца са мной дзятва,У дзяцінстве галоўная справа (Гульня

Выхавальнік: Дзеці, Лесавічок запрашае нас пагуляць. (Пятае заданне: рухомая гульня для дашкольнікаў)

Маларухомая гульня: «Ау»

(Выбіраецца вядучы, ён заплюшчвае вочы. Дзеці ідуць па крузе і кажуць словы:

Данік, ты цяпер у лесе

Ты вочы не адкрывай,

хто паклікаў цябе - адгадай.

У гэты час выхавальнік пальцам паказвае на дзіця і той кажа «АУ». Вядучы павінен назваць яго па імені. Калі адгадвае, то ён становіцца водзячы.)

Выхавальнік: Дзеці, мы з вамі выканалі ўсе заданні, а скарб яшчэ не знайшлі. На карце пазначана месца, дзе схаваны скарб. І гэта месца пазначана чырвоным крыжыкам. Цяпер, паглядзіце па баках, і калі ўбачылі чырвоны крыж, то пакажыце нам. (Убачылі крыж, падыходзяць да месца, адшукалі скарбонку)

Ура ! Нарэшце-то мы знайшлі скарб! Давайце вернемся на сваю пляцоўку.

Адкрываем скарбонку (там ляжаць медалі, і ліст ад Лесавіка, чытаем:«Дзеці, раз вы чытаеце гэта паведамленне, значыць, вы знайшлі скарб. Віншую, вы гэта заслужылі.Вы сапраўдныя сябры прыроды. Няхай здзейсняцца вашы запаветныя жаданні! Спадзяюся, што вы будзеце успамінаць наша падарожжа!Ўдачы! Лесавік!».

Выхавальнік: Ці спадабалася вам гульня-падарожжа "геакэшынг"? (Так)

Якія якасці вы праявілі падчас пошуку скарбу (уважлівасць, знаходлівасць, сяброўства, спрыт).

Што спадабалася ў нашым падарожжы? (Радасць ад удзелу, задавальненне ад сумеснай дзейнасці.)

Геакэшинг-гэта заўсёды станоўчыя эмоцыі, радасныя зносіны, шчыры сардэчны смех, здзіўленне і захапленне, а станоўчыя эмоцыі, творчасць – найважнейшыя фактары аздараўлення. Мы абавязкова яшчэ раз з вамі адправімся на пошукі скарбу .

 

 

 

                                                                                          Лыганоўская Наталля Мікалаеўна,

                                       выхавацель дашкольнай адукацыі

                                         першай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

Канспект занятку

па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”

Тэма: “Мая малая Радзіма”

 

Мэта: Знаёміць дзяцей з гісторыяй сваёй малой Радзімы, з паданнем назвы аграгарадка Кукава, яе мінулым і сучасным. Выхоўваць пачуццёгордасці за свій аграгарадок.

Задачы:

  1. Замацаваць веды дзяцей аб аграгарадку Кукава, аб інфраструктуры гарадка, аб працы людзей у сельскай гаспадарцы.
  2. Фармаваць пачуццё прыхільнасці да сваёй малой Радзімы, да сваёй хаты, дзіцячаму саду, сябрам, сваім блізкім.
  3. Развіваць звязную мову дзяцей, лагічнае мысленне, памяць.
  4. Выхоўваць пачуцце любові да свайго роднага краю, сваёй малой радзімы на аснове далучэння да роднай прыроды, мастацкага слова.

Папярэдняя работа: размова аб паняцці “малая Радзіма”, экскурсія па аграгарадку, збор фотаздымкаў, чытанне вершаў аб родным краі, наведванне бібліятэкі для збору інфрмацыі пра аграгарадок, прагулка да помніка, выраб карты аграгарадка Кукава сумесна з дзецьмі, развучванне гульняў, малюнкі дзяцей сумесна з бацькамі на тэму “Мая малая Радзіма”, развучванне песні пра Радзіму.

Абсталяванне: фанаграмадля пачатку, слайды да занятка, карта Брэсцкай вобласці, карта аграгарадка Кукава, для гульні “Беларускі ураджай”- грузавік, картачкі з выявамі агародніны і садавіны розных краін, касцюм для героя- Дзеда- барадзеда, скарбонка з загадкамі, для гульні “Бабака Еўка, дзед Талаш”- хустка, шапка-вушанка; для гульні “Скажы наадварот”- мячык; падзелкі, буклеты, выставы: беларускія кнігі, вырабы майстроў Кукава, выстава малюнкаў “Мая малая Радзіма”.

Ход занятка:

(на экране слайд №1 са словамі “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!” П. Броўка)

(гучыць музыка,у групу выходзяць дзеці, становяцца паўкругам).

Выхавацель: Добры дзень, паважаныя сябры!

                         Адзін да аднаго павярніцеся

                         I ласкава ўсміхніцеся!

Давайце павітаем нашых гасцей! (дзеці вітаюцца “Добры дзень!”) займаце месцы (дзеці і выхавацель садзяцца)

(Выхавацель зачытвае словы з экрана) Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь! Беларусь- вялікая Радзіма.А што значыць слова Радзіма? Што вы адчуваеце, калі мы гаворым Радзіма? (дзеці адказваюць: родная, любоў, гонар,павагу, цяпло, спакой)

Выхавацель:А што мы называем малой Радзімай? (дзеці адказваюць:там, дзе чалавек нарадзіўся, жыве са сваімі бацькамі, яго вуліца, дом, прырода вакол нас.)

(слайд №2 “Беларусь”, “Айчына”, “Бацькаўшчына”)

Выхавацель: Так, бо і Радзіму часта называюць Радзіма-маці. Мама - самы блізкі для цябе чалавек, няма нічога бліжэй і даражэй, чым маці і Радзіма. У Радзімы ёсць яшчэ назвы – Айчына, Бацькаўшчына.

(слайд №3 “Карта Беларусі”).

Выхавацель:Дзеці, што вы бачыце на экране? (дзеці адказваюць: гэта карта Беларусі). Назавіце сталіцу Беларусі? (Мінск)

Выхавацель:Назавіце у якім раене мы з вамі жывем?( Ганцавіцкім). (слайд №4 “Назва Ганцавічы і герб- буслы”) Цэнтр нашага раёна- горад Ганцавічы. Давайце абазначым яго на карце сцяжком. (дзіця падыходзіць да мальберта і адзначае на карце Брэсцкай вобласці Ганцавічы). Дзеці,што за сімвал адлюстраваны на экране? (адказы дзяцей:герб Ганцавіч, буслы)

Ліза:Бусел- сімвал Беларусі, распраміўшы белыя крылы, паважна лятаюць буслы над стрэхамі дамоў.

Выхавацель:Жыве ў народзе павер”е: той, у каго на сядзібе пасяліўся бусел, будзе шчаслівым. (слайд №5 “Знак аграгарадок Кукава”). У Ганцавіцкім раёне знаходзіцца наша малая Радзіма- аграгарадок Кукава. Чым лепш чалавек ведае свой край, тым больш любіць яго. А ці добра вы ведаеце мясціны Кукава? (адказы дзяцей:ведаем). Тады прапаную адправіцца у падарожжа па аграгарадку Кукава.А дапаможа нам у гэтым карта, над якой мы старанна працавалі разам. (дзеці становяцца, звяртаем увагу на карту на мальберце, гучыць фанаграма песні “Аграгарадок(прыпеў), на экране слайд №6 “Вуліцы Кукава”).Першыя аграгарадкі з”явіліся у Беларусі нядаўна. Жыхарам вескі вельмі хацеласяжыць сучасна,як гараджанам. Шмат дамоў у аграгарадку новыя , прыгожыя, сучасныя, пабудаваныя з цэглы. У аграгарадку не 1 вуліца, як у весцы,а шмат. Вуліцы шырокія, асфальтаваныя, шмат транспарту. Як называецца наш аграгарадок (Кукава), А як называюць жыхароў Кукава ( кукоўцы). Існуе паданне, як узнікла назва Кукава. (слайд №7 “Старое фота Кукава”)

Ліза: Пасля ляснога пажару ўтварылася мясціна, дзе людзі паставілі некалькі хат. Праз нейкі час людзі зразумелі, што гэта зямля не можа іх пракарміць. Маладзейшыя сем”і пайшлі шукаць другое месца- лепшае для жыцця.

Старэйшыя людзі казалі ім: “Глядзіце, праз год закукуеце-кепска будзе!” Але яны не забаялся і перайшлі жыць на другое месца. Так праз некаторы час і з”явілася паселішча Кукава.

Выхавацель:Перад тым, як мы адправімся па вуліцах аграгарадка, давайце нагадаем правілы дарожнага руху.

Фізкультхвілінка пра ПДР

Для машын у нас дарога,

Пешаходам-тратуар

(Рука ўлева- левая, рука ўправа- правая)

Агледзь дарогу злева, і ўправа паглядзі

(Павароты галавы ўлева і ўправа)

Не трэба аднаму па вуліцы ісці.

(Крокі на адным месцы)

Бывае вуліца бяспечнай

І ў горадзе, і ў глушы.

(Прысяданні, рукі выцягваем уперад)

Правілы пешаходаў запомніце, сябры!

(Махі ўказальным пальцам правай рукі)

Не хадзіце на дарогу

Бегаць і скакаць,

І з мячом гуляць.

(Крокі на месцы, бег, скачкі,

Пляскаем у далоні). (дзеці садзяцца)

Выхавацель:А можа вы назавяце вуліцы, якія есць у аграгарадку Кукава?( дзеці называюць дамашнія адрасы). А зараз заплюшчым вочкі,палічым да 5 і апынімся у пачатку аграгарадка. (дзеці у голас лічаць да 5). Вось мы і апынуліся у пачатку Кукава на вуліцы Гагарына. (слайд №8“вуліца Гагарына” , слайд №9 “МТП”) Ягор, скажы ,калі ласка, які аб”ект знаходзіцца на гэтай вуліцы?

Ягор: Тут знаходзіцца машынна- трактарны парк, дзе стаяць трактары, машыны,камбайны сельскай гаспадаркі.

Выхавацель:Ягор, адзнач на нашай карце машынна- трактарны парк (Ягор адзначае і садзіцца). А як называецца цэнтральная вуліца Кукава? (адказ дзяцей Камуністычная). (слайд №10 “вуліца Камуністычная” )Назавіце пабудовы, якія размешчаны на гэтай вуліцы? (дзеці пералічваюць: крама, ферма, клуб, школа, пошта, галоўны будынак сельскай гаспадаркі “Адкрытае акцыянернае таварыства “Дубнякі”, ФАП, бібліятэка).

Выхавацель:Аснова працоўнай дзейнасці людзей аграгарадка з”яўляецца сельская гаспадарка. Давайце назавем галоўныя прафесіі сельскай гаспадаркі (адказы дзяцей: трактарыст, аператар машыннага даення, жывелавод, аграном).

Выхавацель:У аграгарадку працуюць людзі ад ранку і да зоркі,

                          Паслухайце, запомніце, пра каго ідзе гаворка.

(дзеці чытаюць вершы)

(слайд №11“Даярка”)

Каця: Ранкам сонца свеціць ярка,

           Малачко нясе даярка,

           Узімку і улетку,

           На здароўе дзеткам.

(Слайд №12 “Жытневае поле”)

Ягор: Агранома, як вядома,

         Не застаць ніколі дома.

           Аглядае поле ён,
           Каб дало багаты плен.

(“слайд №13 “Трактар”)

 

Дзіяна:Ганаруся сваім татам,

Паслухмяны яму трактар.
Не стамляецца ніколі

Цэлы дзень гудзе на полі.

Перш барозны пракладзе,

Потым сеялкі вядзе.

Роўна сыплюцца зярняты,

Што ураджай дадуць багаты.

Выхавацель: ……абазнач аб”екты сельскай гаспадаркі (дзіця абазначае магнітамі фермы, бухгалтэрыя МТП). Жыхары Кукава вельмі працавітыя. Яны вырошчваюць хлеб, бульбу, садавіну і агародніну. А зараз згуляем у гульню “Беларускі ураджай”

(слайд №14 “Ураджай у карзіне”)

Дыдактычная гульня “Беларускі ураджай”(На стале ляжаць картачкі з выявамі агародніны і садавіны з розных краін. З іх трэба выбраць і пакласці у грузавік толькі тыя, якія растуць у Беларусі. Выканаўшы заданне выхавацель паказвае карткі, а дзеці па- беларуску называюць садавіну і агародніну, прыбраць грузавік). Малайцы, ведаеце якія культуры растуць у нашай мясцовасці.

(Гучыць песня “Дзед- барадзед” , з”яўляецца Дзед-барадзед)

Дзед- барадзед:Прывітанне вам, мае даражэнькія дзеці! А скажыце, куды гэта я трапіў? (Адказы дзяцей: на занятак, мы гутарым пра аграгарадок Кукава, нашу малую Радзіму).

Дзед- барадзед:Так-так, я таксама жывуна Ганцаўшчыне, і вельмі люблю сваю Радзіму. Я да Вас прыйшоў не проста так, а прынес чароўную скарбонку. А у ей, вядома, мясцовыя загадкі. Калі вы дакладна скажаце пра што у іх ідзе гаворка, то на экране з”явіцца малюнак- адгадка. Уважліва слухайце загадкі і давайце свае адказы. (Дзеці даюць адказ і абазначаюць дадзены аб”ект на карце).

Загадкі

Трэба хлеба нам купіць

Падаруначак набыць.

Сумку мы тады бяром,

Да будыніны ідзем,

Там праходзім ля вітрын

Бо прыйшлі мы ў…(магазін)

(слайд №15 “Магазін”)

2. Ходзім мы сюды не ў госці,

А таксама набыць штосьці,

Бо калі хварэюць дзеткі,

То даюць нам тут таблеткі. (ФАП)

(Слайд№16 “ФАП”)

3. Дом-палац стаіць высокі

З яго смех чуваць далека,

Шумна, весела наўкола,

Ну, вядомаж,гэта… (Школа)

(Слайд№17 “Школа”)

4. У гэтым доме есць харомы,

Жывуць казачныя гномы,

Мы туды збіраемся-

На канцэрт спяшаемся. (Дом культуры, клуб)

(Слайд№18“Клуб”)

5.Тут спакойна спяць салдаты-

Воіны- героі,

Яны мір у нашы хаты,

Здабывалі зброяй. (Помнік)

(Слайд№19 “Помнік”)

Выхавацель: Так,правільна. Помнік-гэта сімвал людзям, пра якіх мы ніколі непавінны забываць.Яны змагаліся за мір, каб мы магліжыць спакойна і шчасліва.

(Дзіця чытае верш)

Дамініка: Куды б ні ішоў, ні ехаў ты,

                 А тут ты прыпыніся.

                 Магіле гэтай дарагой

                 Усім сэрцам пакланіся.

Дзед- барадзед:Якія малайцы! Вы шмат ведаеце і любіце Кукава. Людзі ў вашым аграгарадку, відаць, вяселыя. Прапаную згуляць у БНГ “Бабка Еўка,дзед Талаш”.(Слайд №20 “Кірмаш”)

(Праводзіцца гульня “Бабка Еўка,дзед Талаш”, дзеці садзяцца)

Дзед- барадзед: Добра тут было ў вас,

Жартаваць,смяяцца.
Але ж трэба мне,сябры,

З вамі развітацца.

(Дзеці развітваюцца,пад музыку “Дзед-дарадзед” госць выходзіць)

Выхавацель:Ну, а мы працягнем падарожжа. Давйце адправімся на вуліцу Садовую. (слайд №21 “Вуліца Садовая”.) Якое збудаванне на ей знаходзіцца? (Адказ дзяцей: дзіцячы сад) (слайд №22 “Дзіцячы сад”.) Адзначым яго на карце.

(Дзіця чытае верш)

Каця:Нас усіх у сад дзіцячы

           Водзяць мамы, мы не плачам.

           Я дык,нават, вельмі рада,

           Што іду ў дзіцячы сад.

Выхавацель: У дзіцячым садзе мы шмат гуляем. Прапаную гульню з “Якасці беларусаў”. Становімся у круг. Вам патрэбна назваць якасці, уласцівыя беларусам,адказаўшына пытанне “Беларусы якія?”, перадаць кветку.

(Працавітыя, самавітыя, сціплыя, добразычлівыя, сардэчныя, прыветлівыя, добрыя, тактоўныя, шчырыя, гасцінныя, вясёлыя, прыгожыя, спагадлівыя, руплівыя, гераічныя, памяркоўныя).

Выхавацель: Дзеці, скажыце, калі ласка, што ж знаходзіцца вакольнашага аграгарадка? (выхавацель паказвае на карту, адказы дзяцей: лясы, палі, лугі). А назавіце адным словам. (Адказ дзіцяці- прырода) (слайд №23 “Прырода1”)

Выхавацель:Так, правільна. Давайце прачытаем вершы пра прыроду.

Дамініка:Куды ні глянь-лясы шумяць,

Цвіцеза полем гай,

а поле-вокамне абняць.

І гэта- усе мой край.

Пшаніца, жыта на палях,

усюды ураджай,

стагі, як горы, налугах.

І гэта ўсе мой край.

Каця:Жыве, працуе мой народ

Ці ў снежань, ці ў май,

і харашэе з году ў год

мой родны, вольны край.

Куды ні глянь- лясы шумяць,

За полем рэчка, гай.

І ў сэрцы песні не стрымаць

Пра мой любімы край.

(слайд №24 “Прырода2”)

Ліза: Зямля мая, куток дзівосны,

Хачу табе сказаць: “Люблю!”

Мой край, блакітны, светлы, росны,

Нідзе такога не знайду!

А колькі неба і прасторы,

Дзе дрэвы, нібы караблі,

Плывуць, не ведаючы зморы,

Пад зыркім сонцамна зямлі!

Дзіяна: Шумяць па-асенняму

Пушча і бор

На дрэвах, кустах-

Залацісты ўбор.

На полі калгасным-

Вялікі ўраджай.

Ляціць аб ім слава

На ўвесь родны край.

Выхавацель: Якія цудоўныя вершы! Вось і падыходзіць да заканчэння наша падарожжа па Кукава. Ці спадабалася яно вам? (Адказы дзяцей: спадабалася)

Што цікавага запомнілася на занятку? (Адказы дзяцей: гульні, легенда пра Кукава, прыгожыя вершы, падарожжа па вуліцах, загадкі, Дзед-барадзед). Што было цяжкім для вас на занятку? (адгадваць загадкі, падбіраць якасці беларусаў, а мне было лёгка і цікава)

Выхавацель: Сёння мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, які цудоўны наш край. I каб з кожным днём прыгажэў наш родны куток, мы павінны берагчы яго прыроду, вывучаць і шанаваць родную мову. Любіце сваю зямлю, бо другой нам не дадзена. А каб яшчэ больш даведацца пра сваю Радзіму, разам з бацькамі чытайце вось гэтыя кнігі. (Выстава кніг)

Выхавацель: Напрыканцы нашай сустрэчы я прапаную вам яшчэ раз прызнацца ў любові сваёй Радзіме праз песню. (гучыць мелодыя, дзеці спяваюць)

Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі у азёры глядзяць,

Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць,

Куточак зямлі, як цябе не любіць?

Мы лёсам адзіным з табою жывем,

Ласкава малою Радзімай завём.

(слайд №25 “Знак аграгарадок Кукава”)

Каб нашыя госці памяталі,што наведалі аграгарадок Кукава, уручым ім невялічкія сувеніры. (Уручаюць буслоў і буклеты). Гасцям прапаную пазнаёміцца з работамі майстроў Кукава, і з выставай дзіцячых малюнкаў.