Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.09.2019

Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў

У рамках правядзення «Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў» у нашай установе праводзіліся:

1.Гутаркі ў групах з выхаванцамі.

2. Тэматычныя заняткі "Этыкет для дзяцей" (малодшая рознаўзроставая група), "Правілы паводзін для маленькіх і дарослых", "Дзецям аб правах і абавязках" (старэйшая рознаўзроставая група).

3. Чытанне мастацкай літаратуры і рэкамендаваная літаратура для чытання сумесна з бацькамі.

4. Раздача тэматычных буклетаў бацькам.

5. Размяшчэнне інфармацыі ў тэматычным кутку.

6. Абследаванне ўмоў пражывання выхаванцаў.

Мерапрыемствы прайшлі актыўна і плённа. Старэйшыя дзеці прыводзілі прыклады добрых і дрэнных паводзінаў, дзяліліся асабістымі сітуацыямі аб дапамозе старэйшым. Малодшым дзецям спадабалася гуляць у гульню "Можна і нельга" (на прыкладзе разгледжвання малюнкаў з рознымі жыццёвымі сітуацыямі).

Бацькам было прапанавана дома замацоўваць нормы паводзін дзяцей, а так жа азнаёміцца з інфармацыяй у атрыманых буклетах.