Ганцавіцкі раён існуе ўжо 84 гады. Не зусім многа, але колькі зроблена за гэты перыяд, як змянілася Ганцаўшчына.
У старшай рознаўзроставай групе прайшоў інтэграваны занятак па тэме «Паглядзі, які прыгожы раён, у якім мы з табою жывем».
Рабяты разам з выхавальнікам Лелес М.М. адправіліся ў віртуальныае падарожжа па Ганцаўшчыне, у час якога пашырылі веды пра гісторыю і культуру малой радзімы, даведаліся, якімі гістарычнымі помнікакамі славіцца наш раён.
З мэтай пашырэння ведаў пра сваю малую Радзіму ва ўстанове аформлена выстава "Наша Ганцаўшчына".
Прыемна бачыць, што не толькі дзеці цікавяцца матэр'яламі выставы, пазнаюць розныя мясціны і будынкі на фотаздымках, але і бацькі прымяняюцца, каб пашырыць свае веды.