Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2023

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання выхавальнікаў, якія працуюць у рознаўзроставых групах устаноў дашкольнай адукацыі

7 снежня на базе дзіцячага сада прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання выхавальнікаў, якія працуюць у рознаўзроставых групах устаноў дашкольнай адукацыі па тэме: "Удасканальванне педагагічнай дзейнасці ў працэсе выхавання грамадзянска- патрыятычнай культуры".

Мышкавец Т.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі, падрыхтавала і правяла інтэгрыраваны занятак у старшай рознаўзроставай групе па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства» і "Выяўленчае мастацтва" ў форме гульні «Што? Дзе? Калі?».


Дзеці ахвотна выконвалі заданні казачных герояў, адпрацоўвалі арнамент, выкарыстоўваючы нетрадыцыйную тэхніку малявання ватовымі палачкамі і штампамі.


У рамках метадычнага аб'яднання разгледжаны пытанні праграмы семінара, прэзентавана выстава работ па тэме: "Мая радзіма-Беларусь".