Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.11.2023

Патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі"

15 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі".
У гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа ў гісторыю Беларусі.

У гульні "Адгадай сімвалы Беларусі" дзеці з цікавасцю расказвалі пра дзяржаўныя сімвалы, чым характэрныя дзяржаўныя сцяг і герб, арнамент, выканалі разам гімн Рэспублікі Беларусь.

Адгадваючы загадкі, пазнавалі прыродныя сімвалы Беларусі (бусел, васілёк, зубр, бульба). Дзеці з задавальненнем расказвалі вершы пра Беларусь, з настроем танцавалі беларускі танец, спявалі песні пра Беларусь.


Дашкольнікам прапанавалі прэзентацыю "Я памятаю! Я ганаруся!", пасля чаго даведаліся пра сімвал Дня Перамогі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Напрыканцы мерапрыемства дарослыя і дзеці на крылы папяровых буслоў прыклеілі пажаданні дзецям з іншых краін.