Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2023

День ведаў

У першы дзень новага навучальнага года ў старшай рознаўзроставай групе выхавальнік дашкольнай адукацыі Лелес М.М. правяла занятак "Мір і стварэнне- сувязь часоў і пакаленняў". У пачатку занятка дзеці выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы сумесна з педагогам абмеркавалі наколькі важны мір і стварэнне, і што трэба рабіць для прымнажэння дадзеных каштоўнасці.

Таксама дзеці разважалі чаму нашай краіне важна развівацца. Занятак выдаўся пазнавальным і цікавым. На прыканцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. І наша задача працаваць на карысць нашай малой Радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненне нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства.