У нашай дашкольнай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
На ўрачыстым мерапрыемстве дзеці і дарослыя выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Дзеці чыталі вершы пра Радзіму, адгадвалі загадкі аб прыродных сімвалах нашай краіны.
У групах праведзены гутаркі "Адзін сцяг - адна Беларусь», "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь".
У старшай групе прайшоў занятак на тэму "Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны". Выхаванцы ўспомнілі, што азначаюць асноўныя элементы Дзяржаўнага герба, удакладнілі дзе і калі выкарыстоўваюцца дзяржаўныя сімвалы.
Дзеці замацавалі веды пра сцяг Рэспублікі Беларусь, адрознілі сярод мноства іншых сцягоў, атрымалі і замацавалі ўяўленні аб прызначэнні дзяржаўных сімвалаў, даведаліся аб сімвалічным значэнні колераў сцяга нашай Радзімы.
З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі і малявалі «Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь».