Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2023

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "У зоне ўвагі дзеці-пасажыры"

З мэтай прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам дзяцей - пасажыраў 16 сакавіка ў нашай дашкольнай установе быў праведзены адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "У зоне ўвагі дзеці-пасажыры!».



У гэты дзень выхавальнікі пазнаёмілі выхаванцаў з галоўнымі правіламі пасажыраў. Звярнулі ўвагу на тое, што важна прышпільвацца рамянямі бяспекі не толькі вадзіцелю, але і пасажырам, а не меней важна для дзяцей аўтамабільнае крэсла.

Акрамя гэта выхаванцы ўзгадалі і правілы пераходжання праз вуліцу, замацавалі веды аб дарожных знаках.
Для дзяцей старэйшай групы быў прадэманстраваны відэаўрок па правілах паводзін у грамадскім транспарце, замацаваны асноўныя правілы для пасажыраў.


У малодшай групе выхавальнік прапанавала разгледзець дзецям альбом "Дарожныя знакі" і правяла з імі пазнавальную гутарку "Знак святлафора", а як вынік - дзеці самі вырабілі святлафоры з паперы.


Атрыманыя веды дзеці замацавалі ў дыдактычных гульнях і размалёўванні малюнкаў па тэме.