Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.03.2023

Ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка

1 сакавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшлі ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка.
Дзеці з радасцю чакалі гэтай падзеі!


Пад час ранішнікаў дзеці выконвалі кранальныя і душэўныя песні для мам і бабуль, вясёлыя прыпеўкі, завадныя танцы.

Дзеці падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Сюрпрызным момантам былі падарункі зробленыя рукамі дзяцей.

Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы. Удзельнікі атрымалі масу уражанняў і зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі на ўсе святочныя дні.