Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.04.2021

Тыдзень здароўя

З 05.04 па 09.04 ў яслях- садзе праходзіць тыдзень здароўя, дзе дашкольнікі сумесна з выхавацелямі прымаюць актыўны ўдзел.
Асноўная мэта: прапаганда сярод выхаванцаў і іх бацькоў прыярытэтаў здаровага ладу жыцця, развіцця цікавасці да фізічнай культуры і спорту.


У працы з дзецьмі выкарыстоўваліся розныя формы:
ранішняя гімнастыка, фізкультхвілінкі, адукацыйная дзейнасць фізкультурная- аздараўленчага цыклу;
чытанне і развучванне твораў мастацкай літаратуры аб спорце і ЗЛЖ; пазнавальныя гутаркі " Мы сябруем з фізкультурай", "Чаму трэба шмат рухацца", Чысціня і здароўе";
разнастайныя дыдактычныя гульні "Што карысна, а што шкодна", адгадай від спорту", "Закончы думку".
Дзеці актыўна прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мама, тата, я- здаровая сям'я".


Не застаўся без увагі і раённы конкурс на лепшую зарадку "Глыбокі ўдых, рукі шырэй...", дзе прынялі ўдзел выхаванцы старшай рознаўзроставай групы (прагляд відэа htpps://disk.yandex.by/i/qnR9MWY28WCtrg).