Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2021

Дзень памяці Хатынскай трагедыі

Нашу памяць жалобныя будзяць званы.
Цішыню дапамогуць пачуць мне яны.
Сэрца, слухай званы,
помні ўсё, не астынь,
Як дагэтуль не стыне
На лясной лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць- Хатынь.
(Сяргей Законнікаў)



22 сакавіка 1943 года былі спаленыя жыхары гэтай беларускай вёскі. Сярод 149 загінулых 75 дзяцей...
Выхавацель Мышкавец Т.Н. падрыхтавала для дзяцей мерапрыемства "Гучаць званы Хатыні..."


Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй трагедыі вёскі Хатынь, чаму цяпер яна з'яўляецца мемарыяльным комплексам. Гісторыя трагедыі Хатыні захавалася да нашых дзён. Упэўнена, што застанецца ў сэрцах і памяці людзей назаўсёды.

Зялёнка Ю.А., загадчык яслей-сада