Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.03.2021

Дарога памылак не даруе

"Дарога памылак не даруе"

Менавіта пад такім дэвізам 18.03.2021 у яслях- садзе прайшлі мерапрыемствы да адзінага дня бяспекі дарожнага руху. 
Мэта дадзеных мерапрвемстваў- замацаванне і паўтарэнне правіл бяспечных паводзін на дарозе.


Выхавацелі ўключылі розныя формы работы: спецыяльна- арганізаваныя заняткі пазнавальнага накірунку, конкурс "Хто прыдумае больш сітуацый, дзе неабходна праявіць веды па ПДР", разбор сітуацый на дарогах пры дапамозе макета, расказванне вершаў пра дарожныя знакі.


Для бацькоў размешчаны парады "Як навучыць дашкольніка бяспечным паводзінам на дарозе", "Бяспечны маршрут для Вас".
Толькі пры цесным супрацоўніцтве ўстановы з сем'ямі зможам пашырыць ўяўленні дзяцей і выпрацаваць ў іх навыкі бяспечных і культурных паводзін на вуліцах і дарогах, грамадскім і асабістым транспарце.