Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.03.2021

Забава для дзяцей "Ой да Масленіца!"

Радасныя падзеі, такія, як народныя святы, гулянні, заўсёды ўпрыгожвалі наша жыццё.
Масленіца- гэта адно з самых вясёлых народных мерапрыемстваў, якое завяршае зімовы карагод святаў і прадвесціць аб пачатку вясны.
Штогадовае правядзенне "Масленіцы" ў яслях- садзе стала традыцыйным святам.


Вось і сёлета 12 сакавіка выхаванцы сталі ўдзельнікамі провадаў Масленіцы. З гутарак з выхавацелямі яны даведаліся як раней святкавалі Масленіцу, развучвалі народныя гульні, песні, заклічкі.

Дзеці ад душы весяліліся: вадзілі карагод, удзельнічалі у конкурсах і гульнях. 


На завяршэнні дзеці з задавальненнем частаваліся смачнымі, залацістымі блінамі, якія сталі сімвалам вясны і сонца.
Усе з радасцю праводзілі Масленіцу і развіталіся з ёй да наступнага года.