Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.03.2021

Віншаванні жанчын-ветэранаў працы са святам 8 сакавіка.

За Вас мы ганарымся заўжды,
Мы не лічым, і Вы не лічыце гады,
Сярод нас Вы бадзёрыя, прыгожыя, добрыя,
Няхай Ваша жыццё будзе цікавае, доўгае!


Паважаных жанчын, ветэранаў працы, напярэдадні свята 8 сакавіка павіншавалі загадчык і старшыня прафсаюза яслей- сада.
У ходзе віншаванняў ветэраны дзяліліся сваімі эмоцыямі, навінамі. Да свята ўсе яны атрымалі віншавальныя паштоўкі і салодкія сувеніры.


Прыемна было бачыць ласкавыя ўсмешкі дарагіх жанчын.
А для радасці і шчасця чалавеку не так многа і патрэбна- ведаць, што яго памятаюць і паважаюць...
Дарыце людзям усмешкі і ўвагу!