Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.03.2021

Міжнародны жаночы дзень

Па традыцыі кожны год да 8 сакавіка ў яслях- саду праходзяць мерапрыемствы прысвечаныя любімым, дарагім матулям і бабулям.


Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня у групах установы былі праведзены бяседы "Мама- самы лепшы сябар", "Я- памочнік для матулі і бабулі". У яслях- саду прайшлі забаўляльныя праграмы да дня 8 сакавіка. Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у свяце. Яны расказвалі вершы- віншаванні, спявалі песні для мам і бабуль, выконвалі задорныя танцы. Выхавацелі праводзілі цікавыя конкурсы, прысвечаныя мерапрыемству.


На свята да дзяцей завітала казачны персанаж- Шапакляк, якая таксама хацела паспаборнічаць з дзецьмі і павесяліцца.
Рабяты да свята для сваіх любімых матуль падрыхтавалі сувеніры на занятках па мастацкай дзейнасці.