Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.02.2021

Тыдзень, прысвечаны Дню абаронца Айчыны

З 22 па 26 лютага ў яслях-садзе прайшоў тыдзень, прысвечаны Дню абаронца Айчыны.
Свята 23 лютага – добрая падстава для выхавання ў дзяцей
пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. 


У межах тыдня выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з родамі войскаў і відамі ваеннай тэхнікі, прачыталі і вывучылі вершы на ваенную тэматыку, навучылі дзяцей маршыраваць, слухалі песні на ваенную тэматыку. Дзеці спаборнічалі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, успаміналі прыказкі аб смеласці і адвазе салдата.


Для дзяцей была арганізавана фізкультурна-забаўляльная праграма 
"Да службы ў арміі гатовы!" Усе ўдзельнікі праявілі вялікую актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі якія яны спрытныя, вынослівыя, смелыя.