19.02.2021 ва ўрочышчы Горкі прайшлі спаборніцтвы па лыжах сярод працаўнікоў аддзела па адукацыі Ганцавіцкага раёна.


Надвор'е выдалася марозным і сонечным. Падтрымка і душэўнае цяпло калег, вясёлая музыка, спаборніцтва падбадзёрвалі і спрыялі цудоўнаму настрою.


Пасля ўзнагароджвання калектыў ДУА "Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат" частавалі ўдзельнікаў смачнай кашай, аладкамі з мёдам, гарачай гарбатай.
Галоўнае тое, што свята мела аздараўленчы вынік і аб'яднала людзей.

Будзем разам!

Зелёнка Ю.А.,
загадчык ДУА "Яслі- сад 12 в.Кукава"