Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.02.2021

Удзел у раённым фота-чэленджы #Снежная_сямейка_2021

З 28.02.2021 па 03.02.2021 аддзелам па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама быў аб'яўлены конкурс па вырабу снегавікоў альбо фігур са снегу.

Выхавацелі сумесна з дзецьмі падчас прагулак майстравалі фігуры, аздаблялі рознымі дэталямі, рабілі фотаздымкі.

Прыемна, што бацькі таксама праявілі актыўнасць і ляпілі снегавікоў з дзецьмі дома. Сярод удзельнікаў- сям'я Лойка Дзмітрыя і Сяргея, сям'я Бердыева Цімура, сям'я Мышкавец Сафіі.

Сумесная праца на свежым паветры- гэта не толькі выхаванне пачуцця калектывізму, сумесная дзейнасць дарослых і дзяцей, добры настрой, але і умацаванне здароўя!

Таму больш дыхайце свежым паветрам і будзьце здаровы!