Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.11.2020

Восень, Восень! У госці просім!

Зазірнула сёння свята ў кожны дом,

Ходзіць , крочыць восень за акном…

Зазірнула свята і ў дзіцячы сад,

Каб парадаваць дарослых і рабят!

 

На двары сыра і холадна, а ў нашай музычнай зале панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. Дзеці з нецярпеннем чакалі сустрэчы з Восенню. Разам з ёй выхаванцы перамаглі Прастуду, навучылі яе быць добрай. Дзеці гулялі ў вясёлыя гульні і адгадвалі восеньскія загадкі. На свяце дзеці спявалі песні, выконвалі танцы, распавядалі вершы.

Свята ў дзіцячым садзе-гэта заўсёды дзіўныя цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора усмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень маркотная пара, але дзеці як ніхто іншы, здольныя радавацца шоргату залацістых апалага лісця пад нагамі. Вось чаму свята восені ў дзіцячым садзе з'яўляецца адным з самых любімых у нашай дзятвы. Мерапрыемства было вясёлым, яркім, займальным. Выхаванцы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.