Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.10.2020

Pаённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольных устаноў раёна, якія працуюць у старшых групах  

23 кастрычніка 2020 года на базе ДУА “Яслі-сад №12 в. Кукава” прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольных устаноў раёна, якія працуюць у старшых групах.

Тэма дадзенага аб’яднання "Выхаванне асноў экалагічнай культуры ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту».

Мэта: развіваць творчы патэнцыял педагогаў, іх кампетэнтнасць у пытаннях экалогіі, актывізаваць разумова-пошукавую дзейнасць выхавальнікаў.

Выхавальнікам быў прадстаўлены адкрыты прагляд прагулкі ў першую палову дня з выкарыстаннем сучасных метадаў і формаў выхавання ў старэйшых дашкольнікаў асноў экалагічнай культуры. Адкрыты паказ прагулкі праводзіла выхавальнік     дашкольнай установы ДУА “Яслі-сад №12 в. Кукава” Мышкавец Таццяна Мікалаеўна.

 

Фрагмент прагулкі праведзены ў форме “геакэшынгу”з перакладу на беларускую мову “знайсці скарб па карце”. Дзеці сумесна з выхавальнікам адшукалі карту, згодна якой рухаліся па зададзенаму маршруту, выконваючы заданні.


Відаць было, што дзецям падабалася падарожнічаць. На адным з прыпынкаў дзецям было прапанавана прыбраць палянку да смецця, правільна яго пасартаваўшы.

На пэўным прыпынку выхавальнік з дзецьмі правялі назіранне за ветрам, выяўлялі яго з дапамогай каляровых лентачак.

    

Ну, і якое ж падарожжа без рухомых гульняў! Дзеці з ахвотай гулянлі з гульні “Хутчэй ветру” , “Аў”.

  

І, вядома, якое ж падарожжа без падарункаў! Лесавічок у скарбонцы прыгатаваў экалагічныя медальёны “Сябры прыроды” і мыльныя пузыры.

  

Прагулка была насычанай, цікавай, пазнавальнай, а галоўнае мела аздараўленчы эфект. Пасля адкрытага прагляду па праграме РВМА удзельнікі падвялі вынікі прагляду прагулкі, абсудзілі запланаваныя пытанні.