Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.05.2020

Я ганаруся, што я з Беларусі!

Менавіта пад такім дэвізам выхавацелі ДУА “Яслі-сад №12 в. Кукава” працуюць у накірунку патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.

Пачуццё патрыятызму шматгранна па свайму зместу і не можа быць вызначана некалькімі словамі. Гэта і любоў да родных мясцін, і гонар за свой народ, за яго культуру, і адчуванне сваёй цэласнасці з навакольным, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны.

Фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці да культуры народа. Выхавацеліі надаюць вялікае значэнне сямейным каштоўнасцям, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна – экалагічнымі своеасаблівасцямі Радзімы..

Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, сумесныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей.

Для работы ў створаны патрыятычныя куткі у групах, шмат нагляднага і дыдактычнага матэр’ялу, шырока прымяняюцца тэхнічныя сродкі навучання.

Мы не чакаем ад нашых выхаванцаў праяўлення дарослых форм нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку педагагічнай працы бачым, што дзеці ведаюць імены тых, хто заснаваў і праславіў нашу краіну, пачалі праяўляць інтарэс да знакавых  падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што задача выканана. 

Видеоматериал

                                                    Загадчык ДУА

                                                     «Яслі-сад №12 в. Кукава»

                                                       Зялёнка Ю.А.

   

     Выстава вырабаў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва 

     

     Тэматычны занятак да свята 9 мая

     

     Патрыятычны куток   

     

     Макет карты аграгарадка Кукава  

     

     Тэматычны занятак “Я ганаруся, што я з Беларусі”