Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.04.2020

Усім калектывам - на суботнік!

25 красавіка калектыў ДУА " Яслі- сад 12 в.Кукава" прымаў удзел ў рэспубліканскім суботніку. Для таго, каб выканаць больш работы, калектыў падзяліўся на падгрупы па некалькі чалавек.
У выніку зроблена: пабелены бардзюры, пасеена насенне кветак. Сабрана смецце на прылеглай тэрыторыі, другсыравіна. Працаўнікі нашай ўстановы, сумесна з працаўнікамі Кукаўскі СДК,  прынялі ўдзел у навядзенні парадку ў парку: сабралі галлё, смецце, прыбралі тэрыторыю.
Вынік працы- чыстая тэрыторыя, уклад кожнага працаўніка ў сумесную справу, станоўчы настрой працоўнага калектыву.
А дзе чыста, там і душа радуецца!