Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.11.2019

Тыдзень энергазберажэння

З 11 па 16 лістапада ў нашай установе прайшоў тыдзень па энергазберажэнню

У межах тыдня з дашкольнікамі праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі “Міжнародны дзень энергазберажэння”, “Чаму патрэбна эканоміць прыродныя рэсурсы”, “Эканомія дома”, дыдактычныя гульні: «Што працуе ад электраэнергіі”, “Дом- эканом”, дзеці расказвалі прыказкі і прымаўкі пра эканомію і беражлівасць, рыхтавалі размалёўкі па тэме для выставы. Прымяняліся практычныя даручэнні па зберажэнню энергіі і вады. Дзецям былі прапанаваны мультыплікацыйныя фільмы пра энергазберажэнне.

Выхавацель старшай рознаўзроставай групы Мышкавец Таццяна Мікалаеўна разам з выхаванкай Жагунь Ксеніяй прыняла ўдзел у раённым этапе конкурсуа“Энергамарафон”.

Для бацькоў былі распрацаваны памяткі на тэму: «Эканомія дома”