Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.11.2019

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў-дыфектолагаў Ганцавіцкага раёна

01.11.2019 года адбыўся раённы семінар настаўнікаў-дыфектолагаў ПКПД, спецыялістаў ЦКРНіР па тэме: “Эфектыўнае ўкараненне педагагічных тэхналогий для развіцця звязнай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах пункта карэкцыйна- педагагічнай дапамогі”.

Настаўнік- дыфектолаг ДУА “Яслі-сад №12 в. Кукава” Кандраценя Таццяна Мікалаеўна паказала карэкцыйны занятак з прымяненнем гульнявых тэхналогій. Дзеці актыўна супрацоўнічалі з настаўнікам. Для змены відаў дзейнасці была праведзена фізкультхвілінка, праводзіліся індывідуальныя заданні. Занятак дапаўняўся наглядным і дыдактычным матэр’ялам, і казачным персанажам бабуляй Фядорай.

Пасля занятку праводзілі вучэбна- метадычны блок, дзе спецыялісты дзяліліся вопытам і навінкамі ў сваёй працы.

Таццяна Мікалаеўна прадставіла выставу метадычнай літаратуры і нагляднага матэр’ялу, які прымяняе на занятках.