Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.03.2020

Са святам 8 сакавіка!

3 сакавіка адбыліся ранішнікі да свята 8 сакавіка.
Дзеці сумесна з выхавальнікамі і музычным кіраўніком падрыхтавалі матулям і бабулям віншаванні, вершы, танцы, конкурсы і падарункі. У малодшую рознаўзроставую групу ў госці завітаў доктар Айбаліт, які забаўляў дзяцей і бацькоў. Да свята дзеці старэйшай рознаўзроставай групы падрыхтавалі малюнкі для выставы:”Мая матуля”.
Прыемна бачыць сярод матуль і бабуль татаў, якія таксама прыйшлі падтрымаць сваіх дзетак.
Пасля мерапрыемстваў у дзяцей і дарослых застаўся добры настрой з найлепшымі пажаданнямі і словамі падзякі працаўнікам установы.