Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.02.2021

Карысць зімовых прагулак

Зіма — гэта доўгачаканая і любімая пара для нашых дзяцей, раздолле для зімовых гульняў і забаў. Колькі весялосці, радасці і задавальнення дастаўляюць дзецям гульні ў снежкі, катанне на санках. Прагулка для дашкольнікаў заўсёды бадзеры настрой, а зімовая прагулка- радасць ўдвая.

Прагулка ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. Падчас прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае дружалюбнасць, пачуццё адказнасці.

Дзеці растуць моцныя, загартаваныя, жыццярадасныя, любяць прагулкі і вясёлыя рухомыя гульні. Яны з любоўю адносяцца да пабудоў, з нецярпеннем чакаюць кожнай прагулкі. Дзецям не хочацца сыходзіць з прагулкі, бо гэта так захапляе, што час прагулкі пралятае як адно імгненне.

Румяныя шчочкі, бліскучыя вочы і выдатны настрой — такі вынік прагулак зімой.