Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.23

Міжнародны дзень роднай мовы

У нашай дашкольнай установе дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную
актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы.


З выхаванцамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: дзень беларускіх народных гульняў; дзень падарожжа па беларускіх народных казках, выстава малюнкаў "Дарагая Беларусь", конкурс чытачоў “Гучы, родная мова!”
Выхавальнік старшай рознаўзроставай групы Сідарэвіч Мікіта прэзентаваў стравы беларускай кухні.


Таксама здзейснілі падарожжа у сельскую бібліятэку, дзе загадчык Віннік А.У. падрыхтавала выставу, расказала пра багацце беларускіх дзіцячых твораў, і запрасіла наведваць бібліятэку сумесна з бацькамі.



Патрэбна памятаць, што мова- гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.