Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.06.21

Ганаруся, што я з Беларусі

Адным з напрамкаў дзейнасці аздараўленчага лагера з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.
У межах тэмы дня і да Года народнага адзінства праведзена ўрачыстая лінейка "Сімвалы маёй краіны", дзе дзеці выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, удакладніў свае веды пра сцяг, герб.

Выхавацель Кандраценя Т.М. падрыхтавала віктарыну "Беларусь- мая Радзіма", дзе дзеці адказвалі на розныя пытанні пра Радзіму, адгадалі гучанне музычных інструментаў, слухалі песні беларускіх выканаўцаў.
Выхавацелі разам з дзецьмі адзначылі маршрут на карце аг.Кукава, па якім яны і адправіліся падарожнічаць.


Канечным прыпынкам стала Кукаўская сельская бібліятэка, дзе прыветліва сустрэла рабят загадчык бібліятэкі Віннік А.У. і прапанавала кнігі беларускіх аўтараў.