Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.02.21

Лыжныя спаборніцтвы, прысвечаныя Году народнага адзінства

19.02.2021 ва ўрочышчы Горкі прайшлі спаборніцтвы па лыжах сярод працаўнікоў аддзела па адукацыі Ганцавіцкага раёна.

Надвор'е выдалася марозным і сонечным. Падтрымка і душэўнае цяпло калег, вясёлая музыка, спаборніцтва падбадзёрвалі і спрыялі цудоўнаму настрою.

Пасля ўзнагароджвання калектыў ДУА "Ганцавіцкая дапаможная  школа-інтэрнат" частавалі ўдзельнікаў смачнай кашай, аладкамі з мёдам, гарачай гарбатай.
Галоўнае тое, што свята мела аздараўленчы вынік і аб'яднала людзей.


Будзем разам!


Зелёнка Ю.А.,

загадчык ДУА "Яслі- сад 12 в.Кукава"