Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.02.21

Дзень роднай мовы

21лютага- дзень роднай мовы


Родная мова! Матчына слова...
21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. Наша родная мова- беларуская.
Ва ўстанове арганізавана выстава - ""Мая любая Беларусь...", дзе размешчаны розныя дыдактычныя матэрыялы (фабрыкі і заводы, паркі Мінска, стадыёны, дасягненні, пісьменнікі, беларускія казкі, песні і шмат іншага).

Да дня роднай мовы выхавацелі разам з дзецьмі чыталі народныя казкі, завучвалі вершы пра мову, слухалі беларускія песні, гулялі у народныя гульні.

Усё гэта спрыяе захаванню і развіццю беларускай мовы. Праца па развіццю роднай мовы ва ўстанове вядзецца штодзённа ў розных рэжымных момантах і дзейнасці дзяцей. Бацькам прапанаваны беларускія сайты для сумеснай працы з дзецьмі.
Любім і ганарымся роднай мовай!

Юлія Зялёнка,

загадчык ДУА "Яслі- сад 12 в.Кукава"