Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.12.20

Навагоднія забавы

 

Новы год- адно з любімых, добрых, казачных свят, якое чакаюць выхаванцы. Новы год- заўсёды цуд, чароўныя ператварэнні прыгоды.

23 снежня ў яслях-саду праводзіліся навагоднія забавы пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Таранда Н.М. без удзелу бацькоў.

Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свята. Выхавальнікі з дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі на тэму Новага года, навагодніх традыцый, музычны кіраўнік развучвала з выхаванцамі песні і танцы. Правялі работу правялі па афармленні груп і музычнага залы.

Дзеці прыйшлі на прадстаўленне прыбраныя, вясёлыя ў прадчуванні свята. І іх надзеі апраўдаліся. Да дзяцей у госці на свята прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка. Выхавальнікі, якія ўдзельнічалі ў навагоднім прадстаўленні праявілі сябе добрымі артыстамі, паказаўшы усё сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал і арганізатарскія здольнасці. З самага пачатку Дзед Мароз і Снягурка захапілі дзяцей у чароўны свет прыгод і пачалолся сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі.

Выхаванцы змаглі апынуцца ў святочнай атмасферы прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Пасля прадстаўлення дзеці фатаграфаваліся і атрымлівалі навагоднія падарункі.

Выказваем падзяку бацькам за арганізацыю выставы навагодніх вырабаў!