Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.11.20

19.11.2020 –адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Мэта: папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з дапамогай павышэння ўзроўню ведаў імі правілаў дарожнага руху

Задачы:

- захаванне здароўя і жыцця дзяцей;

- развіццё псіхафізічных якасцяў дзіцяці, якія забяспечваюць бяспеку на вуліцы (фарміраванне каардынацыі руху, удасканаленне рэакцый і хуткасці разумовых дзеянняў і дзейнасці ва ўмовах дарожнага руху);

- фарміраванне культуры грамадскіх паводзін у працэсе зносін з дарогай. 

Навучанне правілам дарожнага руху -гэта жыццёвая неабходнасць, таму розныя мерапрыемствы па ПДР заўсёды актуальныя. Бо ў дзіцячым садзе дзіця не толькі асвойвае элементарныя правілы дарожнага руху, але і вучыцца найважнейшым правілам бяспечных паводзін на дарозе.

Рашэнне задач навучаення бяспецы ажыццяўлялася праз наступныя формы работы: спецыяльна арганізаваныя гульнявыя заняткі пазнавальнага цыклу, гутаркі, назіранні за рухам транспарту, экскурсіі, разгляданне ілюстрацый, кніг, альбомаў, малюнкаў з выявай вуліц, чытанне мастацкай літаратуры, адгадванне загадак, развіваючыя, пазнавальныя, сюжэтна-ролевыя, рухомыя гульні,  афармленне кутка па правілах дарожнага руху і г. д.

Выхавацелі стараліся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а так жа фармавалі ў дзяцей неабходныя ўяўленні, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.

Прафілактычныя пытанні бяспекі былі асветлены таксама і на старонцы групы ў вайберы.