Цэнім прыгажосць дзіцячага саду,
І на суботнік выйдзем, калі трэба,
Хай будзе двор наш чысцей і святлей.
І хай бліскае прыгажосцю сваёй.
13 лістапада ва ўстанове прайшоў суботнік. Працаўнікі правялі ўборку ліствы на тэрыторыі, навядзенне парадку на клумбах, азеляненне.
Выхаванцы таксама прынялі ўдзел у працы: прыбіралі лісце, сухія галінкі. Гэта не толькі ўборка, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі.
Заўсёды прыемна глядзець на чыстую, прыгожую тэрыторыю.